19 лютага ў школе адбылося адкрыццё прадметнага тыдня беларускай мовы і літаратуры.
Пачаўся ён з афармлення стэндаў і выстаў. Вучні 5-11 класаў выканалі творчыя работы, на якія прыемна глядзець. Дзевяцікласнікі аформілі выставу “Пісьменнікі- юбіляры”, вучні 5-х класаў прапанавалі ўсім акунуцца ў свет фразеалогіі. Таксама ў фае 3-га паверха прадстаўлена выстава беларускіх вырабаў “Спадчына”, у якой прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў.
Гэта толькі пачатак. Усё самае цікавае чакае нас наперадзе!








Post Views: 19