Запрашаем у этнаграфічны гурток "Спадчына"

Хочаш - даведайся!

РАІМ ЗВЯРНУЦЦА ДА САЙТАЎ

Бясплатныя курсы беларускай мовы;
 “Як жыць – дык жыць для Беларуси…” –           матэрыял для настаўнікаў і вучняў;
Інтэрактыўныя гульні па беларускай мове і літаратуры;
Беларускія прыказкі і прымаўкі;
Інтэрактыўны ўсебеларускі партал

Спроба пяра

Jv2

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

«Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая!»

З 20 па 25 лютага 2023 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа 1 г.Магілева” прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Ён быў цікавы і насычаны мерапрыемствамі і падзеямі. Прайшлі ўрокі, гульні, віктарыны, выставы.
20 лютага адбылося адкрыццё. Вучні даведаліся пра тое, якія мерапрыемствы будуць праводзіцца на працягу тыдня. У фае школы была наладжана выстава дзіцячых творчых работ “Сівая даўніна”, а таксама былі аформлены стэнды да Міжнароднага дня роднай мовы. У падрыхтоўцы гэтых выстаў прынялі ўдзел вучні 3- 11 класаў. Работы былі вельмі цікавыя, хлопцы і дзяўчаты прадэманстравалі свае творчыя здольнасці. У фае таксама размясцілася экспазіцыя выставы этнаграфічнага кутка. Вучні маглі дакрануцца да старадаўніх рэчаў і даведацца аб іх прызначэнні. Настаўнікі пачатковых класаў правялі са сваімі вучнямі незвычайныя адкрытыя ўрокі.
20 лютага класны кіраўнік 4″Б” класа Максімава Т.М. правяла ўрок літаратуры па беларускай народнай казцы “Стары бацька”.
21 лютага настаўніца Белая Г.М. абмеркавала сам сваімі вучнямі 4″В” класа твор У. Правасуда ” Фанабэрысты мухамор”.
Таксама цікавыя ўрокі прайшлі ў 4″А” класе ( 21 лютага, класны кіраўнік Аржанава Н.А. ), 3″В” класе ( 22 лютага, класны кіраўнік Хамянкова А.М. ), 3″Б” класе ( 23 лютага, класны кіраўнік Іванова В.У. ). Гэтыя настаўнікі паказалі ўрокі па беларускай мове.
21 лютага настаўніца беларускай мовы і літаратуры Сіпакова А.М. правяла акцыю “Далучы сваю далонь” з вучнямі 5″Б” класа. У гэтай акцыі выявілася шчырасць і неабыякавасць вучняў да лёсу нашай мовы і Радзімы. Пажаданні росквіту і дабрабыту, незалежнасці, радасці, міру і святла былі ў большасці тых пажаданняў, што напісалі нашы вучні на далоньках. А колькі досціпу, жартаў было на гульні “Чароўны квадрат”, якая праходзіла 22 лютага ў 7″Б” класе. Вочы дзяцей свяціліся шчасцем. Гэта сведчыць пра недарэмнасць настаўніцкай працы. Настаўніца Сіпакова А.М. парадавала дзяцей цікавымі пытаннямі, заданнямі, конкурсамі.
21 лютага, у свята Міжнароднага дня роднай мовы, у школе прайшоў кірмаш. Пазнавальна- забаўляльную віктарыну “Літаратурны кірмаш” правялі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Навічонак Н.Г. і Сільвестрава Ж.У. Вучні розных класаў з задавальненнем прынялі ўдзел у кірмашы. За правільныя адказы на пытанні віктарыны дзеці атрымалі салодкія пачастункі.
23 лютага вучні 11 класа зладзілі свой літаратурны кірмаш і прысвяцілі яго Дню роднай мовы. Яны правялі яго для дзевяцікласнікаў. Юнакі і дзяўчаты чыталі і слухалі вершы, выказванні пісьменнікаў аб роднай мове, тлумачылі значэнні слоў, слухалі і спявалі песні па-беларуску. Дапамагла наладзіць мерапрыемства настаўніца беларускай мовы і літаратуры Сільвестрава Ж.У.
24 лютага была праведзена пазнавальна-забаўляльная гульня-конкурс “Ведай і любі родную мову”. У ёй прынялі ўдзел вучні 6-х класаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, рашалі рэбусы. Час праляцеў хутка, бо ўсім было весела і цікава. Правяла гульню са сваімі вучнямі настаўніца беларускай мовы і літаратуры Навічонак Н.Г.
У бібліятэцы школы была наладжана выстава да 215-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Загадчык бібліятэкай Руднева А.В. і бібліятэкар Ткачова Н.А. падабралі цікавы матэрыял для выставы. Таксама яны наладзілі ў бібліятэцы выставу для вучняў “Чытай на роднай мове”.
На працягу тыдня ў пачатку кожнага ўрока беларускай літаратуры ва ўсіх класах гучалі хвілінкі паэзіі. Вучні загадзя рыхтавалі выразнае чытанне сваіх любімых вершаў.
У суботу, 25 лютага, Тыдзень беларускай мовы і літаратуры завершыўся буйным агульнашкольным мерапрыемствам”Запрашаем на Масленіцу!” Не толькі вучні ўсіх класаў школы, але і іх бацькі і настаўнікі прыйшлі на свята. І не з пустымі рукамі, бо Масленіца – гэта бліны, а таксама песні, жарты, карагоды… Колькі музыкі і смеху гучала падчас свята! А бліны з гарбатай былі, мабыць, найсмачнейшымі за ўсе прысмакі.

Беларускі чацвер

Вербніца

Вербніца, Вербная або Пальмавая нядзеля – хрысціянскае вясновае свята ўваходу Ісуса ў Іерусалім, якое адзначаецца ў апошнюю нядзелю перад Вялікаднем.

На Вербніцу паўсюдна асвячалі ў царкве ці касцёле галінкі вярбы, якімі ў гэты дзень традыцыйна прынята было сцябаць адзін аднаго. Асвячонай вярбе надаваліся магічныя ўласцівасці, таму яе доўга захоўвалі ў хаце.
Пра традыцыі святкавання Вербніцы расказалі сваім вучням класныя кіраўнікі 1-х класаў напярэдадні свята. Настаўнікі звярнулі ўвагу малодшых вучняў на тое, што неабходна ведаць народныя традыцыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі рады патрымаць у руках галінкі вярбы і пажадаць сваім сябрам здароўя і шчасця.
Класныя кіраўнікі 1-х класаў 

Пазнавальнае мерапрыемства "Будзем берагчы нашу планету"

Пазнавальнае мерапрыемства “Будзем берагчы нашу планету” прайшло ў беларускі чацвер. Правялі яго класныя кіраўнікі 2-х класаў. Прысвечана мерапрыемства было дню Зямлі.

Дзень Зямлі – назва, якая выкарыстоўваецца ў дачыненні да разнастайных мерапрыемстваў, якія ладзяцца ўвесну, з мэтай заклікаць людзей быць больш уважлівымі да нашай планеты.
Праводзяцца мерапрыемствы ў сакавіку ( бліжэй да веснавога раўнадзенства ) і 22 красавіка.
Пра тое, што нашу планету трэба берагчы, ахоўваць і захаваць для будучых пакаленняў, павінны ведаць і ніколі не забываць ні дарослыя, ні дзеці.
Класныя кіраўнікі 2-х класаў
Гарбачова Н.Г.
Кур’янчык І.Я.
Мурзянкова В.А.

85 год з дня нараджэння Еўдакіі Якаўлеўны Лось.

Сёлета споўнілася 85 год з дня нараджэння беларускай паэткі, пісьменніцы, дзіцячай пісьменніцы, журналісткі, перакладчыцы Еўдакіі Якаўлеўны Лось.

Яна з’яўляецца аўтарам шматлікіх зборнікаў вершаў: “Сакавік”,”Палачанка”,”Людзі добрыя”, “Хараство”, “Яснавокія мальвы”,”Валошка на мяжы” і іншых.
Паэзія Еўдакіі Лось шчырая, сагрэтая любоўю да Радзімы і людзей.
З творчасцю пісьменніцы бліжэй пазнаёміліся вучні 11-х класаў у чарговы беларускі чацвер.
Класныя кіраўнікі 11-х класаў
Тарасава А.Ю.
Самалазаў С.М.

70 год з дня нараджэння Міколы Міхайлавіча Мятліцкага.

Сёлета споўнілася 70 год з дня нараджэння беларускага паэта, пісьменніка, перакладчыка, дзіцячага пісьменніка, журналіста, публіцыста Міколы Міхайлавіча Мятліцкага.

Першы свой зборнік “Абеліск у жыце” паэт выдаў у 1980 годзе. Далей выйшлі зборнікі “Мой дзень зямны”,”Ружа вятроў”,”Горкі вырай”,”Шлях чалавечы”,”Блаславенне “,”Чаканне сонца” і іншыя.  Вучні 10 класа ў чарговы беларускі чацвер бліжэй пазнаёміліся з творамі Міколы Мятліцкага.
Класны кіраўнік 10 класа
Сцяпура Л.В.

Кніга вучыць любіць

“Кніга вучыць любіць”. Такую назву насіла мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню дзіцячай кнігі. 

Вучні 9-х класаў правялі яго ў беларускі чацвер. 
Шмат цёплых слоў было сказана пра кнігу і яе значэнне ў жыцці чалавека.
Класныя кіраўнікі 9-х класаў
Каманкова І.Я.
Навічонак Н.Г.
Рудзько В.П.

105 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка, перакладчыка Міколы Лупсякова

У сакавіку споўнілася 105 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка, перакладчыка Міколы Лупсякова. 

Мікола Лупсякоў з’яўляецца аўтарам шматлікіх зборнікаў апавяданняў. Сярод іх “Першая атака”,”Апавяданні”,”Мост”,”Дружба”,”Чырвоны бераг”,”Дняпроўская чайка”,”Прырэчча” і іншыя.
Вучні 7-х класаў у чарговы беларускі чацвер бліжэй пазнаёміліся з творамі Міколы Лупсякова.
Класныя кіраўнікі 7-х класаў
Крыжова Т.В.
Праўдзікава Т.А.
Сільвестрава Ж.У.

Літаратурнпя гасцёўня "Мая матуля".

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка вучні 6-х класаў разам з класнымі кіраўнікамі правялі літаратурную гасцёўню пад назвай “Мая матуля”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы беларускіх паэтаў пра маці. Атмасфера была спакойная. Кожны з удзячнасцю думаў пра сваю любімую маму. 
Класныя кіраўнікі 6-х класаў
Шашкова Т.С.
Праўдзікава Т.А.

110 год з дня нараджэння Аркадзя Аляксандравіча Куляшова

Сёлета споўнілася 110 год з дня нараджэння беларускага народнага паэта, пісьменніка, перакладчыка, журналіста Аркадзя Аляксандравіча Куляшова.

Аркадзь Куляшоў – аўтар шматлікіх кніг паэзіі. Сярод іх “Росквіт зямлі”, “Па песню, па сонца”,”Медзі дождж”, “Прыгоды цымбал”,”Простыя людзі” іншыя. Аўтар зборнікаў вершаў “У зялёнай дуброве”,”Мая Бесядзь”,”Крылы” і іншых.
“Росквіт зямлі”. Такую назву насіла мерапрыемства, прысвечанае юбілею паэта. Вучні 5-х класаў пазнаёміліся з творамі Аркадзя Куляшова, чыталі яго вершы.
Класныя кіраўнікі 5-х класаў
Дзянісава А.П.
Асадчая К.А.
Міхалап А.М.

Зімовы карагод

Такую назву насіла мерапрыемства, наладжанае вучнямі 3-х класаў. 
Беларускія народныя песні і танцы здаўна адрозніваліся сваёй самабытнасцю, прыгажосцю, адметнасцю. Народныя гульні праходзілі падчас святкавання традыцыйных святаў. Забываць тое, што было так блізка і дорага нашым продкам, нельга. 
Хлопчыкі і дзяўчынкі з 3-х класаў разам гулялі, танчылі і спявалі ў чарговы беларускі чацвер.
Класныя кіраўнікі 3-х класаў 

Гучы, мая мова

Мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, прайшло ў беларускі чацвер. Яго правялі класныя кіраўнікі 4-х класаў разам са сваімі вучнямі.
Шмат цёплых слоў было сказана пра родную мову. Гаворка ішла і пра тое, якая яна прыгожая і свая, і пра тых людзей, якія дапамагалі і дапамагаюць ёй жыць і квітнець.
Класныя кіраўнікі 4-х класаў.

Спытае люты, хто босы, хто абуты (08.02.2024 )

Грамніцы (Стрэчанне) – у беларускім народным календары свята ачышчэння з дапамогай агню. Яго адметнасць – асаблівы чын асвячэння стрэчанскіх свечак, якія народзе называюцца грамнічнымі. Грамніцы лічацца днём першай сустрэчы зімы з летам. Назва паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) – бога веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыялі расліннасці.

“Зіма з летам сустракаюцца”. Так назвалі сваё мерапрыемства вучні 1-х класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі. Настаўніцы расказалі сваім дзецям пра свята, а таксама пра тое, як яго святкавалі ў нас на Беларусі даўней. Вучні самі змаглі ўявіць сябе тымі старажытнымі людзьмі і сустрэць вясну традыцыйна.
Класныя кіраўнікі 1-х класаў
Белая Г.М.
Максімава Т.М.
Герашчанка Я.У.
Аржанавай Н.А.

Грамніцы (Стрэчанне) – у беларускім народным календары свята ачышчэння з дапамогай агню. Яго адметнасць – асаблівы чын асвячэння стрэчанскіх свечак, якія народзе называюцца грамнічнымі. Грамніцы лічацца днём першай сустрэчы зімы з летам. Назва паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) – бога веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыялі расліннасці.

“Зіма з летам сустракаюцца”. Так назвалі сваё мерапрыемства вучні 1-х класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі. Настаўніцы расказалі сваім дзецям пра свята, а таксама пра тое, як яго святкавалі ў нас на Беларусі даўней. Вучні самі змаглі ўявіць сябе тымі старажытнымі людзьмі і сустрэць вясну традыцыйна.
Класныя кіраўнікі 1-х класаў
Белая Г.М.
Максімава Т.М.
Герашчанка Я.У.
Аржанавай Н.А.

Зіма з летам сустракаюцца (01.02.2024 )

Забаўляльнае мерапрыемства “Спытае люты, хто босы, хто абуты” правялі вучні 2-х класаў і іх настаўніцы ў чарговы беларускі чацвер. Паўспаміналі і прыказкі, і прымаўкі, і прыкметы, і павер’і. Чыталі вершы пра зіму, нават спявалі і танчылі. А яшчэ малявалі… Было весела і цікава.

Класныя кіраўнікі 2-х класаў
Гарбачова Н.Г.
Кур’янчык І.Я.
Мурзянкова В.А.

95 год з дня нараджэння Івана Кірэевіча Сяркова(25.01.2024 )

У студзені споўнілася 95 год з дня нараджэння беларускага дзіцячага пісьменніка, паэта, сцэнарыста Івана Кірэевіча Сяркова. 

Літаратурную працу пісьменнік пачаў у 1962 годзе з вершаваных гумарэсак і гумарыстычных апавяданняў. 
Іван Сяркоў з’яўляецца аўтарам аповесцей “Мы з Санькам у тыле ворага”,” Мы – хлопцы жывучыя”,”Мы з Санькам – артылерысты”.
Іван Сяркоў напісаў сцэнарый тэлевізійнага мастацкага фільма”Мы – хлопцы жывучыя “.
Пра творчасць пісьменніка і яго аповесці, якія чытаў у дзяцінстве кожны, ішла гаворка ў чарговы беларускі чацвер. Вялі яе вучні 10 класа.
Класны кіраўнік 10 класа
Сцяпура Л.В.

Літаратурная гасціная "Дуб-дзядуля" (11.01.2024 )

У студзені 2024 споўнілася 155 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка, паэта, драматурга, публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка, журналіста Ядвігіна Ш ( Антона Іванавіча Лявіцкага ). Ён быў адным з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы. Духоўны свет пісьменніка напоўнены глыбокім пачуццём нацыянальнага самаадчування, нацыянальнай самасвядомасці. Ён з’яўляецца аўтарам зборнікаў апавяданняў “Бярозка”, “Васількі”,”Апавяданні” і іншых. 

У чарговы беларускі чацвер вучні 9-х класаў правялі літаратурную гасціную пад назвай “Дуб-дзядуля”. Яны расказвалі пра жыццёвы шлях і грамадскую дзейнасць пісьменніка, гаварылі пра яго творчасць.
Класныя кіраўнікі 9-х класаў
Каманкова І.Я.
Навічонак Н.Г.
Рудзько В.П.

Ходзіць дзед белабароды (23.12.2023 )

Прыйшла зіма. Выпаў белы пушысты снег. Настрой ад гэтага зрабіўся ўзнёслы і святочны. Ну як тут не звярнуцца да паэзіі? Таму сямікласнікі, сабраўшыся разам у чарговы беларускі чацвер, вырашылі пачытаць любімыя вершы пра зіму. 

“Ходзіць дзед белабароды”. Так назвалі сваё мерапрыемства вучні. У час літаратурных чытанняў прагучалі вершы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Ніла Гілевіча, Уладзіміра Караткевіча і іншых беларускіх паэтаў.

Жывёльны свет Беларусі (06.12.2023 )

Завочную вандроўку па беларускіх запаведніках пад назвай “Жывёльны свет Беларусі” правялі вучні 5-х класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі. 

Пяцікласнікі паглыбілі веды пра тое, якія жывёлы ёсць у беларускіх лясах і запаведніках, як яны ахоўваюцца дзяржавай. Мерапрыемства прайшло вельмі цікава і пазнавальна.
Класныя кіраўнікі 5-х класаў
Асадчая К.А.
Дзянісава А.П.
Міхалам А.М.
IMG-15041d1210c057b8dee1a4420e38ce44-V

Свята крыжаванак (23.11.2023 )

Вясёлае свята крыжаванак прайшло ў чарговы беларускі чацвер. Столькі крыжаванак – і ўсе адразу і разам!!! Разгадвай колькі хочаш!!! 

І вучні 4-х класаў іх разгадвалі. Самі і з дапамогай настаўнікаў. Крыжаванкі пра жывёл і расліны, пра гарады і краіны, пра пісьменнікаў і іх творы. Гэта ж так цікава!!!

Літаратурна- музычны кірмаш "Песні і танцы беларусаў" (16.11.2023 )

Літаратурна- музычны кірмаш “Песні і танцы беларусаў”. Так назвалі сваё мерапрыемства вучні 3-х класаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі пачулі шмат цікавых аповедаў пра фальклорныя традыцыі нашых продкаў. Пра гэта ім расказалі класныя кіраўнікі. Дзеці зацікавіліся народнымі песнямі і танцамі. Яны мелі магчымасць не толькі паслухаць песні, але і паспяваць іх разам. Паспрабавалі нават патанчыць “Падыспань” і “Кракавяк”.

Класныя кіраўнікі 3-х класаў
Церашонак А.В.
Цітова А.В.
Мядзведзева С.М.
Маргунова М.П.

Дзяды - свята памінання продкаў. Абрады і традыцыі (2.11.2023 )

Пра тое, як традыцыйна адзначаюць народнае свята Дзяды, даведаліся ў чарговы беларускі чацвер вучні 2-х класаў. Гаворку пад назвай “Дзяды – свята памінання продкаў. Абрады і традыцыі” правялі класныя кіраўнікі 2-х класаў разам са сваімі вучнямі. 

Настаўнікі расказалі сваім дзеткам пра вытокі гэтага свята, пра тое, якія існавалі раней абрады, і пра тое, што нельга забываць сваіх продкаў. Трэба шанаваць іх памяць.
Класныя кіраўнікі 2-х класаў
Гарбачова Н.Г.
Кур’янчык І.Я.
Мурзянкова В.А.

Літаратурныя чытанні "Наша восень залатая"(19.10.2023 )

Літаратурныя чытанні пад назвай “Наша восень залатая” прайшлі ў 1-х класах.

Настаўнікі расказалі сваім вучням пра жыццё і творчасць беларускіх пісьменнікаў, прачыталі ім вершы пра восень. Дзеці падзяліліся сваімі ўражаннямі пра гэтую цудоўную пару года. Першакласнікі чыталі на памяць вершы беларускіх паэтаў пра восень, якія яны вывучылі загадзя. Мерапрыемства прайшло вельмі цікава.

110 год з дня нараджэння беларускай паэткі, перакладчыцы, драматурга, дзіцячай пісьменніцы Эдзі Агняцвет (12.10.2023)

У кастрычніку споўнілася 110 год з дня нараджэння беларускай паэткі, перакладчыцы, драматурга, дзіцячай пісьменніцы Эдзі Агняцвет (Эдзі Сямёнаўны Каган ).

Эдзі Агняцвет пісала пераважна для дзяцей. Яна з’яўляецца аўтарам шматлікіх зборнікаў вершаў : “Маё пакаленне”,”Вясновай раніцай”,”Дарога ў будучыню”,”Спадзяванне калыханак”,”Госць з далёкай зямлі” і іншых.
Літаратурную кампазіцыю “Зямля з блакітнымі вачыма” , прысвечаную творчасці Эдзі Агняцвет, падрыхтавалі і правялі вучні 10 класа.
Класны кіраўнік 10 класа
Сцяпура Л.В.

500 год з дня выдання знакамітай паэмы беларускага паэта Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра"(05.10.2023 )

У 2023 годзе споўнілася 500 год з дня выдання знакамітай паэмы беларускага паэта Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”. 

Пра Міколу Гусоўскага захавалася небагата звестак. “Песня пра зубра”- гэта крыніца нашых ведаў пра паэта, паэма яго жыцця. 
Паходзіў ён з сям’і княжацкага паляўнічага. Нарадзіўся недзе на тэрыторыі ВКЛ. Вядома, што адукацыю атрымаў у навучальных установах Польшчы і Італіі. Разумнага юнака прыкмеціў сакратар велікакняжацкай канцылярыі Эразм Вітэліус, які зрабіў яго дарадцам у дыпламатычнай дзейнасці. 
У 1518 годзе Мікола Гусоўскі суправаджаў Вітэліуса ў польскай місіі ВКЛ у Рым. Тут, у далёкім Рыме, у 1522 годзе наш славуты зямляк стварыў на лацінскай мове сваю неўміручую “Песню пра зубра”. 
Гэта глыбока патрыятычныя паэма, якая мае антываенны пафас і прасякнута любоўю да Радзімы.
Цэнтральным героем паэмы з’яўляецца зубр – прыгожы, магутны, міралюбівы звер. Ён з’яўляецца сімвалам Беларусі. 
Пра Міколу Гусоўскага і яго паэму ішла гаворка на мерапрыемстве, якое было прысвечана 500-годдзю паэмы. Вучні 9- х класаў далучыліся да мінулага, чытаючы радкі гэтага цудоўнага твора. 
Класныя кіраўнікі 9-х класаў
Каманкова І.Я.
Навічонак Н.Г.
Рудзько В.П.

100 год з часу першай публікацыі паэмы Якуба Коласа "Новая зямля"(28.09.2023 )

Сёлета спаўняецца 100 год з часу першай публікацыі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”. 

“Новая зямля” – ліра-эпічная паэма, якую Якуб Колас пісаў з 1911 па 1923 год. Гэта першы буйны беларускі ліра-эпічны твор. “Новую зямлю” называюць “энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства канца 19- пачатку 20 стагоддзя “.
У чарговы беларускі чацвер вучні 8-х класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі перачытваў старонкі”Новай зямлі “.
Класныя кіраўнікі 8-х класаў
Шаманоўская А.А.
Казначэева А.А.
Кірычэнка А.Ц.

Літаратурная гасціная "Душою з небам гаварыць" (21.09.2023 )

У верасні споўнілася 80 год з дня нараджэння беларускай паэткі, пісьменніцы, перакладчыцы, дзіцячай пісьменніцы Ніны Мацяш.

Яна з’яўляецца аўтарам зборнікаў паэзіі “Агонь”,”Удзячнасць”,”Ралля суровая” і іншых.
З творчасцю пісьменніцы пазнаёміліся сямікласнікі, удзельнічаючы ў літаратурнай гасцінай “Душою з небам гаварыць”.
Класныя кіраўнікі 7-х класаў
Крыжова Т.В.
Марозава А.В.
Сільвестрава Ж.У.

Знаёмства з творчасцю пісьменніка (14.09.2023 )

У верасні споўнілася 110 год з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, перакладчыка Сяргея Іванавіча Грахоўскага. Ён аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, а таксама зборнікаў апавяданняў “Агеньчык у акне”,”Які вялікі дзень”, дакументальных аповесцей “Рудабельская рэспубліка”,”Суровай дабрата” і іншых.

Вучні 6-х класаў у чарговы беларускі чацвер пазнаёміліся з творчасцю пісьменніка.
Класныя кіраўнікі 6-х класаў
Шашкова Т.С.
Праўдзікава Т.А.

"Калі далёка ты..." (07.09.2023 )

У першы вераснёўскі чацвер вучні 5-х класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі правялі мерапрыемства пад назвай “Калі далёка ты…”, прысвечанае 85-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, перакладчыка, дзіцячага пісьменніка Анатоля Грачанікава.

Пяцікласнікі даведаліся пра жыццё паэта, яго творчую дзейнасць.
Анатоль Грачанікаў – аўтар шматлікіх зборнікаў вершаў, кніг для дзяцей. 
Вучні выразна чыталі вершы з розных зборнікаў паэта, абмяркоўвалі іх.
Мерапрыемства прайшло вельмі цікава.
 
Класныя кіраўнікі 5-х класаў
Дзянісава А.П.
Асадчая К.А.
Міхалап А.М.

Пісьменства і друк - крыніца культуры і духоўнасці народа (18.05.2023 )

Вучні 6-х класаў і іх класны кіраўнік правялі  беларускамоўнае мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускага пісьменства. Гаворка вялася пра традыцыі і гісторыю беларускага краю, пра прыгажосць нашых краявідаў, пра знакамітых пісьменнікаў і дзеячаў культуры. Класны кіраўнік Жанна Уладзіміраўна расказала вучням пра традыцыі святкавання гэтага святочнага дня.

Класны кіраўнік  Селівестрава Ж.У.

Да свята Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга РБ (11.05.2023)

Да свята Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга РБ у чарговы беларускі чацвер вучні 4-х класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным гэтай нагодзе. Дзеці даведаліся пра гісторыю нашай сімволікі. Таксама гаворка ішла пра культуру нашай краіны і яе традыцыі. Класныя кіраўнікі 4-х класаў

У студзені споўнілася 95 год з дня нараджэння беларускага дзіцячага пісьменніка, паэта, сцэнарыста Івана Кірэевіча Сяркова. Літаратурную працу пісьменнік пачаў у 1962 годзе з вершаваных гумарэсак і гумарыстычных апавяданняў. Іван Сяркоў з'яўляецца аўтарам аповесцей "Мы з Санькам у тыле ворага"," Мы - хлопцы жывучыя","Мы з Санькам - артылерысты". Іван Сяркоў напісаў сцэнарый тэлевізійнага мастацкага фільма"Мы - хлопцы жывучыя ". Пра творчасць пісьменніка і яго аповесці, якія чытаў у дзяцінстве кожны, ішла гаворка ў чарговы беларускі чацвер. Вялі яе вучні 10 класа. Класны кіраўнік 10 класа Сцяпура Л.В.

Прокрутить вверх