Рыцар праўды і сумлення

Да 100-годдзя з дня нараджэння слаўнага сына Беларусі – Васіля Быкава ў бібліятэцы школы №1 г. Магілёва для вучняў 8-10-ых класаў, якія наведваюць лагер працы і адпачынку “Вікторыя”, прайшла літаратурная гасцёўня “Рыцар праўды і сумлення”. Школьнікі віртуальна падарожнічалі па родных мясцінах пісьменніка, адкрылі для сябе незнаёмыя дагэтуль цікавыя факты біяграфіі Васіля Быкава, які васямнаццацігадовым хлопцам апынуўся на фронце і пасля першы пачаў пісаць праўду аб вайне ад імя “страчанага пакалення”. Падчас гасцёўні вялі размову пра творы В.Быкава, якія вывучалі на ўроках літаратуры, знаёміліся з іншымі, якія былі прадстаўлены на кніжнай выставе “Я перад вамі з памяццю маёй”. Прагледзелі фільм “Запіскі на палях”, створаны Тэлерадыёкампаніяй “Брэст” па заказе Белтэлерадыёкампаніі, 2017г. Падлеткі зацікавіліся творчай постаццю пісьменніка, біяграфіяй, яго творамі, гісторыяй вайны і роляй простага чалавека на вайне. Нездарма пісьменніка заўсёды высока цанілі і называлі геніем, прарокам нацыі. Сапраўды, “васільком ў жыце беларушчыны назаўсёды застанецца Быкаў”.

Алена Васільеўна Руднева, заг.бібліятэкі,
Наталля Аляксандраўна Ткачова,
бібліятэкар дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Магілёва”

Прокрутить вверх