
"Средняя школа № 1 г.Могилева имени Т.Р. Карпинской"
18 лютага ў межах тыдня роднай мовы ў 3 «А» класе прайшло святочнае мерапрыемства «Казачны карагод». Вучні з гонарам размаўлялі на беларускай мове, разгадвалі загадкі і рэбусы, успомнілі народныя прыказкі і прымаўкі, з захапленнем удзельнічалі ў паказе беларускіх народных казак. « Дзякуем казцы за добрае слова, што падарыла нам родная мова. Матчын дарунак ад самай калыскі, за гэта ад дзетак паклон табе нізкі».




