У першую нядзелю верасня наша краіна традыцыйна адзначае Дзень беларускага пісьменства – свята, якое сімвалізуе павагу да роднага слова, гісторыі і культуры Беларусі. З гэтай нагоды ў нашай школе прайшоў адметны ўрок. Галоўная яго мэта заключалася ў тым, каб паказаць вучням непасрэдную сувязь друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа і выхаваць пачуццё гонару за свой край.
Асаблівая ўвага была ўдзелена постацям вялікіх асветнікаў – Францыска Скарыны і Ефрасінні Полацкай. Таксама на ўроку гучалі вершы беларускіх класікаў і сучасных паэтаў на беларускай мове.




